Міліцыянты штурмам захапілі Дом польскі ў Івянцы
8 лютага міліцыянты разам з судовымі выканаўцамі ўварваліся ў Івянецкі Дом польскі. Дагэтуль будынак утрымлівалі сябры непрызнанага ўладамі Саюзу палякаў у Беларусі. Актывіст арганізацыі Андрэй Пачобут у гутарцы з Еўрарадыё назваў дзеянні праваахоўных органаў незаконнымі і беспрэцэндэнтнымі.
Андрэй Пачобут: “Захапілі будынак. Міліцыя часткова апанавала Дом польскі ў Івянцы. Там яшчэ знаходзяцца нашыя людзі. Паставілі ахову міліцыйную на ўваходзе. Знаходзяцца судовыя выканаўцы там, нягледзячы на тое, што аніякага судовага рашэння па Доме польскім не было. Аніякага юрыдычнага права беларускія ўлады не маюць на такія дзеянні. Усе дзеянні, якія адбываюцца, папросту беспрэцэдэнтныя, і яны паказваюць ступень грамадскіх свабодаў у нашай краіне”.
Неўзабаве пасля гэтай гутаркі Пачобута, які ехаў з Гродна ў Івянец, на выездзе са Скідаля затрымалі міліцыянты.
Нагадаем, што ўпершыню сіламі АМАПу штурмам быў захоплены галоўны офіс Саюзу палякаў у Гродне ў 2005 годзе. З таго часу праўладнае крыло арганізацыі ўзяло пад свой кантроль большасць будынкаў, у якіх месціліся рэгіянальныя аддзелы СПБ. Пасля “змены ўлады” ў іх практычна ўся культурна-асветніцкая дзейнасць польскай нацменшасці спынялася, а памяшканні былі зачыненыя альбо здадзеныя ў арэнду іншым арганізацыям ды фірмам. Дом польскі ў Івянцы – адзін з апошніх будынкаў, які дагэтуль належаў непрызнанаму ўладамі крылу арганізацыі на чале з Анжалікай Борыс.