Міліцыянты выклікаюць на допыт пратэстантаў

Яны спрабавалі уручыць пастару позву на допыт у міліцыю.

Дапытваць Качагура збіраліся пра пікет у падтрымку кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага: маўляў, падчас выбарчай кампаніі ён быў  праведзены з парушэннем заканадаўства. Арганізатарамі пікета былі пратэстанцкія вернікі.
Пастар адмовіўся падпісваць позву. Тады міліцыянты паспрабавалі ціснуць на тое, што Качагур адмаўляецца браць позву пры сведках. Пастар не стаў далей размаўляць з міліцыянерамі і зачыніў дзверы.

Тыя ж міліцыянты ўвечары прыйшлі да пратэстанта Сяргея Ваўчка. Аднак уручыць позву не змаглі, бо Сяргея не было дома.

Позву на допыт па гэтай справе Качагуру і яшчэ некалькім пратэстантам спрабавалі ўручыць яшчэ 4 студзеня, але тады яны таксама адмовіліся яе прымаць.