Міліцыянты знайшлі ў пінскіх школах зброю
Супрацоўнікі міліцыі праверылі музеі пры пінскіх школах на наяўнасць зброі. Як высветлілася, рэйд быў праведзены недарма. У экспазіцыях былі баявыя патроны і гранаты. А ў адной школе паказвалі тэхнічна прыдатны гранатамёт, з якім хоць заўтра ў бой. Пасля таго, як месяц таму баявую гранату “Ф-1” абнаружылі ў музеі вайсковай славы адной з брэсцкіх школаў, такія праверкі ладзяцца зараз па ўсёй Беларусі.