Мілінкевіч гатовы да ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах

Свае планы на презідэнцкую кампанію лідэр руху “За Свабоду!” Аляксандр Мілінкевіч паабяцаў агучыць у траўні. Аднак да барацьбы ён гатовы. Пра гэта палітык заявіў у размове з карэспандэнтам Еўрарадыё. Аляксандр Мілінкевіч: “Для мяне самае галоўнае мець падтрымку па ўсёй краіне, мець магчымасць сабраць каманду. Бо самыя галоўныя рэсурсы кампаніі - гэта не грошы, не спрыянне Захаду. Самае галоўнае – гэта нашы людзі. Тыя, хто гатовыя пайсці на сур’ёзную барацьбу. Будзе жорсткае супрацьстаянне. Таму – хутка аб’яўлю!”

У той жа час палітык сцвярджае, што пазмагацца за пасаду прэзідэнта ён гатовы, хоча і адчувае падтрымку.

Нагадаем, што сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік 25 красавіка не выключыў верагоднасці таго, што прэзідэнцкія выбары могуць адбыцца напрыканцы 2010 года.