Мілінкевіч, Янукевіч, Севярынец, Клімаў правядуць сустрэчы ў Бруселі
З візітам у Бруселі знаходзіцца група беларускіх апазіцыйных палітыкаў. У складзе дэлегацыі — старшыня руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч, яго намеснік Юрый Губарэвіч, старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Павел Севярынец, дэпутат Вярхоўнага Савета XII склікання Андрэй Клімаў. Яны правядуць сустрэчы са старшынём Еўрапарламента Ежы Бузекам і кіраўніком парламенцкай дэлегацыі па сувязях з Беларуссю Яцэкам Пратасевічам, а таксама прадстаўнікамі Еўракамісіі, паведамляе БелаПАН.
Нагадаем, 17 лістапада на паседжанні міністраў замежных спраў краін ЕС у Бруселі плануецца разгледзець пытанне аб візавых санкцыях у адносінах беларускіх чыноўнікаў.
Нагадаем, 17 лістапада на паседжанні міністраў замежных спраў краін ЕС у Бруселі плануецца разгледзець пытанне аб візавых санкцыях у адносінах беларускіх чыноўнікаў.