Мілінкевіч збіраў подпісы за Кастусёва
Каля двух гадзін Аляксандр Мілінкевіч правёў на пікеце па зборы подпісаў за прэтэндэнта на ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах Рыгора Кастусёва. Распавядаў пра кандыдата ад Партыі БНФ і адказваў на пытанні мінакоў, чаму адмовіўся балатавацца сам.
Мілінкевіч казаў, што на яго думку Кастусёў быў бы добрым кіраўніком краіны, бо мае і досвед кіраўнічай працы, і планы неабходных пераўтварэнняў, і патрыятызм, гатоўнасць працаваць дзеля Беларусі.
Мілінкевіч падзяліўся, што, мажліва, яшчэ вазьме ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах – калі яны будуць свабодныя, паведамляе Радыё Свабода.