Мільён каталонцаў запатрабавалі незалежнасці ад Іспаніі
Больш за мільён чалавек выйшлі ў суботу на вуліцы Барселоны. Яны запатрабавалі пашырэння аўтаноміі Каталоніі. Як паведамляе AFP, маніфестанты неслі вялізны плакат з надпісам "Мы — нацыя, і мы прымаем рашэнні". Выказваюцца меркаванні, што гэтая акцыя — першы крок Каталоніі на шляху да здабыцця незалежнасці ад Мадрыда.
Lenta.ru нагадвае, што каталонцы выйшлі на вуліцы пасля таго, як Канстытуцыйны суд Іспаніі пацвердзіў ранейшае рашэнне пра адмену некалькіх пунктаў аўтаномнага статуса Каталоніі. У прыватнасці, суддзі выключылі з дакумента вызначэнне жыхароў Каталоніі як асобнай нацыі.
Фота — АР