Мільён пяльменяў выйграў амерыканец ў Маскве
Адзін мільён пяльменяў выйграў амерыканец Эдвард Піменталь на чэмпіянаце свету па караоке ў Маскве. Такі незвычайны падарунак ён атрымаў у якасці прыза глядацкіх сімпатый. Як сцвярджаюць арганізатары конкурсу, калі з'ядаць па 100 пяльменяў у дзень, то на такой дыеце сям'я Піменталь зможа пратрымацца 27 гадоў, паведамляе "Ежедневник".
А вось чэмпіёнамі свету сёлета сталі прадстаўнікі Фінляндыі - Сэм Моудден і Марыя Сааримаа-Ілітало. У якасці прыза яны атрымалі па сістэме караоке. Другое месца зарабілі расіяне Фёдар Рыцікаў і Юлія Курылева.