Мінабароны абмяжуе права выязду за мяжу ўхіленцаў

Міністэрства абароны Беларусі прыняло рашэнне абмяжоўваць выезд за мяжу тым, хто ўхіляецца ад вайсковай службы, паведамляе "Ежедневник". 34-я пастанова Мінабароны дае права вайсковым камісарам раёна (горада) часова абмежаваць выезд за мяжу ўхіленцам у дзень сканчэння тэрміну вызначэння прычын нез'яўлення на мерапрыемствы па прызыву ў войска.