Мінабароны Беларусі і Польшчы дамовіліся аб супрацоўніцтве
У Мінску 20 лістапада падпісаны план ваеннага супрацоўніцтва паміж Міністэрствам абароны Беларусі і Міністэрствам нацыянальнай абароны Польшчы. Агенцтва “БелаПАН” паведамляе, што з беларускага боку дакумент падпісаў начальнік упраўлення міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Мінабароны Ігар Зароўкін, з польскага — намеснік дырэктара дэпартамента ваенных замежных спраў Міністэрства нацыянальнай абароны Рафал Сенюх.
План прадугледжвае рэалізацыю шэрагу сумесных праектаў у галіне міратворчай і верыфікацыйнай дзейнасці, інфармацыі і прэсы, баявой падрыхтоўкі войскаў, іх інжынернага забеспячэння, прававога і фінансавага забеспячэння вайсковай дзейнасці.