Мінабароны хоча пазбавіцца 600 аб’ектаў

600 аб’ектаў у 42 вайсковых гарадках перадасць сёлета мясцовым органам улады Міністэрства абароны Беларусі.

 Падобныя акцыі прыносяць Узброеным Сілам значную эканомію сродкаў, якія трэба было б выдаткоўваць на ўтрыманне згаданых аб’ектаў вайсковай інфраструктуры. Толькі ў 2006 годзе такім чынам Міністэрства абароны зэканоміла больш за 2 мільярды рублёў.


Аднак зафіксаваныя выпадкі, калі мясцовыя ўлады з розных прычынаў адмаўляюцца прымаць вайсковыя аб’екты. Летась такая перадача не адбылася ў Пінскім, Асіповіцкім, Бабруйскім, Полацкім і Аршанскім раёнах.