Мінабароны не абвяшчае прычыны інцыдэнту з МіГ-29
Камісія Мінабароны зрабіла папярэднія высновы аб прычынах інцыдэнту, які адбыўся 21 красавіка з самалётамі МіГ-29, адзначае БЕЛТА. Аднак, па словах міністра абароны Юрыя Жадобіна, пакуль працягваецца расследаванне, для журналістаў інфармацыю агучваць не будуць.
Нагадаем, увечары 21 красавіка падчас планавага палёту ва ўмовах абмежаванай бачнасці два вайсковыя самалёты МіГ-29 судакрануліся на вялікай хуткасці крыламі. Лётчык аднаго з самалётаў здолеў пасадзіць машыну на базавым аэрадроме, а пілоту другой машыны давялося катапультавацца.