Мінабароны не раскрывае акалічнасці авіякатастрофы пад Ганцавічамі
У міністэрстве спасылаюцца на адмысловую камісію. Менавіта яна расследуе па справе авіякатастрофы 23 верасня. Усе факты здарэння высвятляцца пасля заканчэння працы камісіі. Пра гэта Еўрарадыё распавёў прэс-сакратар Мінабароны Вячаслаў Раменчык. Раменчык: "Пакуль уся праца знаходзіцца ў сферы кампетэнцыі спецыяльнай камісіі. Тэрміны па працы камісіі не вызначаюцца. У іх ёсць задача – высветліць прычыны і абставіны здарэння. Як толькі яны будуць высветленыя, камісія скончыць сваю працу".
Нагадаем, што 23 верасня разбіўся вайсковы самалёт МіГ-29. У авіякатастрофе загінулі лётчыкі Аляксандр Жыгайла і Сяргей Каваленка.
Нагадаем, што 23 верасня разбіўся вайсковы самалёт МіГ-29. У авіякатастрофе загінулі лётчыкі Аляксандр Жыгайла і Сяргей Каваленка.