Мінабароны створыць кампутарныя цэнтры для "патрыётаў"

Міністэрства абароны хоча стварыць у Беларусі сетку моладзевых камп'ютарных цэнтраў. У іх можна будзе бясплатна развіваць свае камп'ютарныя навыкі, атрымліваць неабходныя веды. Такія цэнтры будуць працаваць з грамадзянскай моладдзю і вайскоўцамі. Першую такую ўстанову плануецца адкрыць у гарнізоне ў Баранавічах на Брэстчыне, паведамляе БелаПАН.

Апрабоўваюць ідэю на курсантах Мінскай сувораўскай вучэльні. Службоўцы Мінабароны таксама мяркуюць стварыць ва Ўзброеных сілах каманды па камп'ютарных гульнях і вывесці яе ў 2011 годзе ў нацыянальны фінал World Cyber Games.