Мінаблвыканкам раздае 40 катэджаў пад сталіцай, бясплатна
40 катэджаў пабудуе Мінаблвыканкам для лепшых медыцынскіх работнікаў. Яны з’явяцца недалёка ад сталіцы - у вёсцы Ляскоўка Бараўлянскага сельсавета. Пра гэта заявіў старшыня Мінаблвыканкама Мікалай Дамашкевіч.
Паводле яго словаў, на рэалізацыю гэтага буйнога сацыяльнага праекта з рэзерваў абласнога бюджэту плануецца выдзяліць каля 5 мільярдаў рублёў.
Сучасныя добраўпарадкаваныя дамы бясплатна атрымаюць найперш лекары Мінскай абласной клінічнай бальніцы, якія «шматгадовай працай заслужылі прызнанне пацыентаў». Каля 20% катэджаў мяркуецца аддаць маладым медыкам.
БЕЛТА