Мінадукацыі адкрые гарачую лінію для абітурыентаў
Гарачая лінія для абітурыентаў пачне працаваць з 17 траўня ў Міністэрстве адукацыі. На тэлефанаванні абітурыентаў і іх бацькоў будуць адказваць прадстаўнікі ВНУ, кампетэнтныя ў пытаннях прыёму: БДЭУ, БДПУ імя М. Танка і БДУІР. Як інфармуе БЕЛТА, патэлефанаваць на гарадскі нумар 222-43-12 можна будзе да 15 жніўня. Лінія дзейная з 9.00 да 18.00.