Мінадукацыі забараніла чарнобыльскім дзецям ехаць у Швейцарыю
Міністэрства адукацыі Беларусі ў апошні момант забараніла паездку чарнобыльскіх дзяцей на адпачынак у Швейцарыю. Тым, хто арганізоўваў паездку па лініі Добрушскага РАНА, аб’явілі вымову. Па звестках Радыё "Свабода", чыноўнікі палічылі недастатковымі гарантыі вяртання дзяцей. 6 траўня з Добруша і навакольных вёсак ў швейцарскі гарадок Іланц мусіла выехаць група дзесяцігадовых школьнікаў у суправаджэнні настаўніцы пачатковых класаў і двух перакладчыкаў. На праграму адпачынку швейцарскі бок ахвяраваў вялікія грошы: аплаціў аўтобусныя рэйсы з Гомельшчыны ў кантон Граўбюндэн і назад, медыцынскія страхоўкі, экскурсіі па Швейцарыі ды інш.
Паведамляецца, што беларускія ўлады запатрабавалі ад ўраду Швейцарскай Канфедэрацыі пісьмова гарантаваць вяртанне дзяцей, а таксама выканаць шэраг іншых патрабаванняў. Па словах швейцарскіх дыпламатаў, некаторыя патрабаванні, напрыклад, гарантыя аб адмове ў прытулку, супярэчаць нацыянальнаму заканадаўству па правах чалавека.