Мінаховы здароўя: У Мінску пацярпелі ад 40 да 50 чалавек

Ад 40 да 50 чалавек пацярпелі падчас начнога выбуху ў Мінску. Пра гэта ў інтэрв'ю БелаПАН, паведаміла прадстаўніца Міністэрства аховы здароўя Таццяна Мігаль. Раней у сталічнай міліцыі паведамлялі пра 20 пацярпелых.
Паводле словаў Таццяны Мігаль, людзі атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці і цяпер знаходзяцца ў бальніцы хуткай дапамогі, 2-й, 6-й і іншых бальніцах горада. Прадстаўніца Міністэрства аховы здароўя ацаніла ступень аказання меддапамогі пацярпелым ад выбуху як "вельмі высокую".