Мінчане ўжо тры месяцы не купляюць кватэры
Ужо тры месяцы пакупнікі не цікавяцца кватэрамі ў Мінску. Пра гэта заявіў кіраўнік Беларускай асацыяцыі “Нерухомасць” Мікалай Прасталупаў. Паводле яго словаў, гэта звязана з вялізнымі коштамі на кватэры. Стандартная аднапакаёвая кватэра ў 32 кв. м. каштуе каля 64 тысяч
долараў. Кіраўнік асацыяцыі адзначае, што нават крэдыт не дапаможа
мінчуку ў набыцці кватэры, калі ў яго няма значных зберажэнняў.
Пры заробку ў тысячу долараў жыхар сталіцы можа прэтэндаваць толькі на крэдыт у памеры 23 тысячы долараў (калі няма ніякіх ільготаў). А гэтых грошай не хапае нават на траціну кватэры.
Аднак ужо на верасень спецыялісты прагназуюць ажыўленне пакупнікоў нерухомасці ў Мінску, паведамляе газета “Комсомольская правда в Беларуси”.