Мінчанка хацела скокнуць з 19-га паверха

Спробу суіцыду перадухілілі сталічныя выратавальнікі. У чацвер раніцай у 8.27 у дзяжурную частку МНС паступіла паведамленне, што ў доме па Лагойскім тракце жанчына спрабуе скончыць жыццё самагубствам.

34-гадовая жанчына сапраўды стаяла на агароджы балкона лесвічнай клеткі дзевятнаццатага паверха жылога дома і, відавочна, рыхтавалася скокнуць уніз.

Выратавальнікі хутка разгарнулі пнеўматычную выратавальную падушку “Куб жыцця” і пры гэтым змаглі наладзіць кантакт з жанчынай. У выніку яны змаглі зняць яе з балкона і перадухілілі спробу самазабойства.

Жанчыну адвезлі ў Цэнтр псіхічнага здароўя ў Навінках, паведамляе прэс-служба МНС.

Фота з архіву