Мінчанкі становяцца мамамі ў сярэднім у 25 гадоў
Мінчанкі становяцца мамамі ў сярэднім у 25 гадоў. Другога дзіцяці жыхаркі сталіцы нараджаюць, дасягнуўшы 30-годдзя. Пра гэта паведамілі ў гарадскім упраўленні статыстыкі. Сёлета больш за 60% парадзіх сталі мамамі ўпершыню.
Сярод іх 121 непаўналетняя дзяўчына. 195 дзяцей нарадзілі 40-44-гадовыя жанчыны, дзевяць — 45-49-гадовыя. Усяго ж за восем месяцаў гэтага года ў сталіцы нарадзіліся 12.943 дзіцяці. Як і летась, лідэрамі па нараджальнасці сталі Фрунзенскі, Маскоўскі і Заводскі раёны — тут жыве амаль палова дзяцей, якія нарадзіліся ў 2006 і ў 2007 гадах.
“Мінск-навіны”