Мінчанку апаліла агнём з халадзільніка
Здарэнне адбылося ўвечары 3 верасня на вуліцы Варанянскага.
Як паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, мінчанка адчыняла імпартны халадзільнік 2007 года выпуска. Раптоўна ў кухні двухпакаёвай кватэры адбылася ўспышка газапаветранай сумесі. Гаспадыня атрымала апёк твару, шыі, грудзей 1-й і 2-й ступені (7%). Медыкі шпіталізавалі пацярпелую.
Папярэдняй прычынай здарэння называюць успышку сумесі ізабутану (холадагент халадзільніка) з паветрам.
Фота — mchs.gov.by