Мінчук адкусіў нос роднаму брату

Жыхар Мінска пад час сваркі адкусіў нос свайму роднаму брату. Цяпер міліцыя Ленінскага раёна распачала крымінальную справу, паведамляе “Інтэрфакс”.
 42-гадовага мінчука, які з’яўляецца інвалідам 1-й групы па псіхічным захворванні, абвінавачваюць у наўмысным прычыненні цяжкага цялеснага пашкоджання.

Падазроны змешчаны ў Рэспубліканскую клінічную псіхіятрычную лякарню ў Навінках, вядзецца расследаванне.