Мінчук праляцеў 12 паверхаў і застаўся жывы
Выратавальнікі выцягнулі яго з вентыляцыйнай шахты на ўзроўні 4 паверха.
Увечары 7 ліпеня жыхар Паўднёвага Захаду Мінска зваліўся ў вентыляцыйную шахту з тэхнічнага паверху 16-павярховіка. Паведамленне пра гэта паступіла ў МНС у 23:21. Выцягвалі мужчыну праз кватэру суседзяў, на гэта выратавальнікам спатрэбілася гадзіна.
Мужчына праляцеў каля 30 метраў і нейкім цудам затрымаўся на ўзроўні 4 паверха. Падчас "палёта" ён не пацярпеў і адмовіўся ад шпіталізацыі.