Мінчук прыехаў на рыбалку і ўтапіў аўтамабіль (фота)

Мужчына спыніў аўтамабіль Fiat Bravo на ўзгорку каля возера, а сам разам з сынам пайшоў шукаць месца для рыбалкі. Аднак паставіць машыну на ручны тормаз забыўся. Калі легкавік паехаў да вады, мінчук спыніць яго ўжо не змог.



У выніку Fiat Bravo спыніўся толькі ў 15 метрах ад берага ў вадзе. Каб выцягнуць машыну, на месца прыязджалі выратавальнікі са Смаргоні, інфармуе прэс-служба МНС.



Фота — mchs.gov.by