Мінчук скраў тралейбус
Незвычайнае злачынства здзейснена ў Мінску. Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязей ГУУС Мінгарвыканкаму, 18 снежня каля дома № 78 па вуліцы Мяснікова быў затрыманы 23-гадовы непрацуючы мінчанін, раней асуджаны за крадзеж.
Малады чалавек выкраў тралейбус, які належыць тралейбуснаму парку № 4. Маскоўскім РУУС сталіцы распачата крымінальная справа па артыкуле выкраданне транспартнага сродку або маламернага воднага судна. Затрыманы змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.
БелаПАН