Мінчук смажыў курыцу і зваліўся ў вогнішча

У Мінскім раёне лекары "хуткай дапамогі" шпіталізавалі ў рэанімацыю 74-гадовага мужчыну. У яго былі апёкі твару, тулава, перадплеччаў, кісцяў рук. Агулам апёкі склалі 56% цела.

Сын пацярпелага мінчука распавёў, што зранку 24 чэрвеня яго бацька пайшоў у лес у раёне вёскі Новы Двор, каб прыгатаваць курыцу на вогнішчы. Расклаўшы агонь, ён вырашыў сабраць і падкінуць дроваў. Але калі пенсіянер нахіліўся па галіну, ён спатыкнуўся і паваліўся ў вогнішча.

Як адзначае прэс-служба ратавальнікаў, дакладныя акалічнасці здарэння высветляць спецыялісты.

Фота — 7ways.com.ua