Мінчук спрабаваў жыўцом спаліць бамжа
Здарэнне адбылося ўначы 25 верасня каля дома №11 па вуліцы 1-й Землямернай.
Як інфармуе БелаПАН, у лякарню быў дастаўлены 46-гадовы мужчына з тэрмічнымі апёкамі галавы, цела і канечнасцяў. Сам ён без пэўнага месца жыхарства і роду заняткаў.
Міліцыя выявіла, што пацярпелага абліў гаручай вадкасцю і падпаліў непрацуючы 48-гадовы мінчук. Яго затрымалі. На парушальніка пачалі крымінальную справу за замах на забойства.
Фота — vesti.ru