Мінчук уладкаваўся стажорам на МТЗ, каб абкрадаць рабочых

Па словах міліцыянтаў, якія перадае onliner.by, хлопец звярнуўся ў аддзел кадраў заводу, дзе выказаў жаданне ўладкавацца на працу. Атрымаўшы пропуск стажора, ён стаў свабодна хадзіць на завод. У першай палове змены хлопец старанна стажыраваўся каля станка, а пасля абеду накіроўваўся ў гардэроб.



У міліцыі кажуць, што малады чалавек карыстаўся нязграбнай канструкцыяй шафак, якая дазваляла лёгка прасоўваць усярэдзіну руку. Ён проста абмацваў рэчы калег і забіраў грошы. Як правіла, за адзін заход удавалася прайсці некалькі шафак. Такім чынам хлопец праходзіў стажыроўку больш за тыдзень. Ён паспеў скрасці каля 20 мільёнаў рублёў.



Цяпер яго затрымалі і пачалі крымінальную справу. Падазраваны знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання.



Фота — onliner.by