Мінчук запіліў сябе да смерці

37-гадовы мінчук загінуў, працуючы з электрапілой. Мужчына вырашыў самастойна зрабіць у сваёй кватэры рамонт. Ён не ўтрымаў пілу, і яна звалілася яму на нагу. Мужчына атрымаў глыбокую рану, закранутай апынулася артэрыя. Нягледзячы на тое, што брыгада хуткай дапамогі была на месцы ўжо праз некалькі хвілін, выратаваць пацыента лекары не змаглі. Ён памёр ад страты крыві.

“Мінск-Навіны”