Мінчук здымаў у порна жонку і сяброў
Сямейную порнастудыю з “нарвежскім следам” накрылі мінскія міліцыянты.
Аматар парнаграфіі здымаў на фота і відэа сваю жонку і сяброў ды прадаваў магчымасць паглядзець на іх праз інтэрнэт. “Сямейным” порна зацікавіўся жыхар Нарвегіі. Ён прапанаваў зняць аналагічныя ролікі з удзелам і іншых людзей.
У якасці аплаты шчодры замежнік паабяцаў забраць самадзейных порнаакцёраў у Нарвегію, каб там займацца прастытуцыяй і здымацца ў прафесійных порнастужках. Мінчук адгукнуўся на прапанову. Для здымкаў пачалі арандаваць кватэры і тэхніку і прыцягваць іншых людзей.
“У чаканні адказу нарвежца мужчына выкладаў у сеціва фатаграфіі і відэаролікі. Доступ да іх ён зачыніў паролем. А ахвочым да "клубнічкі" прапанаваў перавесці на яго кашалёк web-money даволі вялікую суму ў валюце. Гэта значыць, папросту купіць парнаграфію", — піша БелТА са спасылкай на ГУУС Мінгарвыканкама.
Неўзабаве вытворцу хатняга відэа затрымалі. Следчы камітэт распачаў у дачыненні мужчыны крымінальную справу па частцы 2 артыкула 343 Крымінальнага кодэкса — "Выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў ці прадметаў парнаграфічнага характару".