Мінчук знайшоў гранату ў купленай кватэры (фота)

Як пішуць "Мінск-навіны", мінчук купіў кватэру і пры дэмантажы старой шафы знайшоў гранату.

Па словах прэс-афіцэра Партызанскага РУУС Наталлі Ганусевіч, на выклік прыбылі супрацоўнікі крымінальнага вышуку Партызанскага РУУС і сапёрна-піратэхнічная група вайсковай часці 5448. Яны выявілі, што мужчына знайшоў вучэбную гранату Ф-1 без запала. Знаходка не ўяўляе небяспекі для навакольных.

Цяпер высвятляюцца абставіны таго, як у кватэру трапіў незвычайны прадмет.

Фота — minsknews.by