Мінчукам не хапае малака, бо яно ідзе на экспарт
У мінскіх крамах могуць
быць перабоі з малочнай прадукцыяй. Такія аб’явы з’явіліся на іх дзвярах. У
аб’явах нават называюць прычыну – недахоп сыравіны на малаказаводах. Зусім
нядаўна скончылася лета, трава яшчэ зялёная, і каровам ежы хапае. Чаму тады на
малаказаводах стала менш малака? Магчыма,
прычына ў тым, што падняліся кошты на сухое малако, і Беларусь адпраўляе яго на
экспарт. Аб’яву мы пабачылі на
краме “Авоська” па вуліцы Кузьмы Чорнага. У самой краме нам пацвердзілі інфармацыю
пра недахоп сыравіны і параілі званіць на малаказаводы.
“На заводах не хапае сыравіны для вытворчасці належнага аб’ёму тавараў”.
Малаказавод № 3 г. Мінску пацвердзіў Еўрарадыё, што сыравіны да іх сапраўды паступае менш. Чаму – яны дакладна не ведаюць, але мяркуюць, што ўсё ідзе ў Расію на продаж.
“Ну няма сыравіны. Не ведаю. Не пастаўляюць сыравіны. Можа, яна ідзе кудысьці ў Расію. Не хапае нам. Мы самі заклапочаныя гэтым, мы таксама хочам грошы зарабляць. Гэта ж усё не таму, што мы не хочам вырабляць малако! Мы сухога малака не робім. Я не ведаю, можа і таму, што сухое робяць ці масла – я ж кажу, на Расію ідзе! Што ў нас ідзе ў Расію – сухое малако”.
У Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання Еўрарадыё паведамілі, што міжнародныя кошты на сухое малако падскочылі ў два разы. І пакуль малаказаводы, як № 3 мінскі, пакутуюць ад стратаў без сыравіны, яна перапрацоўваецца і вывозіцца. Кіраўнік аддзела інфармацыі, кантролю і сувязі з прэсай Міністэрства сельскай гаспадаркі Мікалай Чупік лічыць, што гэта цудоўна.
“Возяць малако – на здароўе! – сушаць малако. А чаму б не сушыць малако, калі ляжаць гэтыя сыры дзесяткамі, дваццаткамі найменняў, псуюцца. Малако таксама псуецца, бо яго не раскупляюць. Чаму б не зрабіць сухое малако, у яго большы тэрмін захавання, можна рэалізаваць. Кошты падняліся значна на сухое цэльнае і сухое абястлушчанае малако. У свеце падняліся кошты ў два разы! Таму разумны гаспадар робіць эканоміку. Вырабляе сухое малако, прадае”.
У Міністэрстве сельскай гаспадаркі лічаць, што аб’явы ў крамах не павінны бударажыць людзей.
“Вы ж сыходзьце з зацікаўленасці дзяржавы! Адмова суседзяў не можа быць праблемай дзяржавы, прынамсі, не заўсёды. Нехта не завёз малака, можа, гэта разгільдзяйства нейкага кіраўніка – не забяспечыў сыравіной. Гэта не значыць, што трэба выносіць гэта і абмяркоўваць. Праца ў кожнага мусіць быць адна: не бударажыць грамадскую думку. У нас мусіць быць адна задача: насельніцтва мусіць быць упэўненае”.
Фота - dunaj