Мінчукам рэкамендуюць адмовіцца ад драўляных дзвярэй у кватэрах
Сталічная міліцыя рэкамендуе мінчукам кожныя пяць гадоў мяняць дзвярныя замкі. Паводле словаў намесніка начальніка міліцыі грамадскай бяспекі ГУУС Мінгарвыканкама Рамана Мельніка, гэта трэба рабіць у мэтах бяспекі, бо замок, нават складанай канструкцыі, за гэты тэрмін зношваецца. Таму ён губляе надзейнасць і дасведчанаму кватэрнаму злодзею яго адчыніць не цяжка.
Таксама міліцыя рэкамендуе мінчукам адмовіцца ад выкарыстання драўляных дзвярэй, і ставіць у кватэрах "больш надзейныя" металічныя дзверы.
Як паведамляе "Интерфакс-Запад", у Мінску штодня здзяйсняецца ў сярэднім 12 кватэрных крадзяжоў.