Мінчукі патрабуюць вярнуць "сцяну Цоя"
1990 подпісаў мінчукоў, якія патрабуюць аднавіць "Сцяну Цоя", накіравалі ў Мінгарвыканкам прыхільнікі музыкі напярэдадні дваццатых угодкаў яго смерці. Такім чынам прыхільнікі Віктара Цоя спадзяюцца пераадолець бюракратызм гарадскіх улад, якія больш за год зацягваюць вырашэнне пытання пра новае месца для помніка.
Дэмантуючы "Сцяну Цоя" ў верасні 2008 года ў сувязі з будаўніцтвам на яе месцы новага будынка, улады Мінску паабяцалі грамадскасці неўзабаве ўсталяваць помнік у новым месцы, нагадвае "Ежедневник". Аднак прайшло ўжо больш за год, а пліты сцяны па-ранейшаму захоўваюцца на тэрыторыі УП "Рэмаўтадор" Цэнтральнага раёна. На шматлікія запыты грамадскасці чыноўнікі адказваюць, што месца ўсталявання помніка яшчэ не вызначанае. Пры гэтым яны не могуць нават сказаць, якая арганізацыя адказвае за прыняцце гэтага рашэння. Аддзел архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама, упраўленне капітальнага будаўніцтва Цэнтральнага раёна і аддзел архітэктуры і горадабудаўніцтва Цэнтральнага раёна ўвесь час пераадрасоўваюць просьбітаў адзін да аднаго, адмаўляючыся ад свайго ўдзелу у працэсе пераносу сцяны.
Страціўшы надзею прарваць гэтае заганнае кола, прыхільнікі музыкі арганізавалі збор подпісаў пад патрабаваннем спыніць бюракратычную цяганіну і аднавіць помнік. "Колькасць сабраных подпісаў сімвалічная, — тлумачыць адзін з ініцыятараў кампаніі Андрэй Прасняк. — Мы спецыяльна абралі лік 1990 — год смерці Віктара Цоя, каб ушанаваць дваццацігоддзе з дня яго смерці. Аднак па рэакцыі людзей на просьбу падпісацца пад патрабаваннем было відаць, што пры жаданні мы маглі б сабраць значна больш подпісаў".