Мінчукі штодня з'ядаюць каля 60 тон марозіва

Пра гэта паведамляе агенцтва "Мінск-навіны" са спасылкай на намесніцу начальніка харчовага аддзела Галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Таццяну Пальчонак.



Дарэчы, у гарачыя дні мінчукі аддаюць перавагу пладова-ягаднаму марозіву — яго робяць на аснове пюрэ, сокаў, сіропаў розных пладоў і ягад. У халаднаваты час часцей купляюць пламбір.



Фота — down-house.ru