Мінчукі сталі болей скардзіцца на якасць абутку і мэблі

Мінчукі ў 2009 годзе сталі больш скардзіцца на якасць абутку, працу інтэрнэт-крамаў і станцый тэхабслугоўвання.
Як паведамляе агенцтва "Минск-новости", больш за 16 тысяч жыхароў сталіцы на працягу года звярнуліся на гарачую лінію Мінскага таварыства спажыўцоў. 40% мінчукоў скардзіліся на якасць абутку, набытага ў гандлёвых кропках. Таксама вельмі часта людзі скардзяцца на якасць мэблі, асабліва вырабленай "на замову", вокнаў, дзвярэй і бытавой тэхнікі.

Стала больш незадаволеных працай інтэрнэт-крамаў і станцый тэхабслугоўвання. А вось на якасць ёлачных цацак і іншых падобных рэчаў мінчукі пакуль не скардзіліся.