Мінчукі сталі менш скардзіцца сталічным уладам

Амаль 4 тысячы скаргаў паступілі сёлета ў Мінгарвыканкам.
Гэта на 29% менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Таксама скарацілася і колькасць зваротаў на “гарачую” тэлефонную лінію мэра сталіцы. Іх у першым паўгоддзі было 3800.

Дарэчы, за парушэнне “Закона аб зваротах грамадзян” у Мінску да адказнасці прыцягнутыя 339 чалавек — працаўнікоў ЖЭС, міліцыянтаў, супрацоўнікаў камітэтаў аховы здароўя і адукацыі, а таксама індывідуальных прадпрымальнікаў, паведамляе газета “Мінскі кур’ер”.