Мінчукі вінныя камунальшчыкам больш за 7 млрд. рублёў

Запазычанасць жыхароў Мінска па жыллёва-камунальным плацяжам у першым паўгоддзі 2007 года склала больш за 7 мільярдаў рублёў. Гэта было выяўлена падчас праверкі, праведзенай органамі пракуратуры сталіцы. Правершчыкаў цікавіла, ці адпавядаюць дзеянні арганізацый ЖКГ заканадаўству, якое рэгулюе пытанні спагнання з грамадзян запазычанасці па аплаце жыллёва-камунальных паслуг. Па інфармацыі пракуратуры Мінска, найбольш эфектыўнае ўздзеянне на даўжнікоў аказвае прыпыненне аказання камунальных паслуг і спагнанне запазычанасці ў судовым парадку. Праверка паказала, што парадак прыняцця рашэнняў аб прыпыненні аказання камунальных паслуг звычайна выконваецца.

"БелаПАН"