Мінчукі завінаваціліся бюджэту 34,2 млрд рублёў

У Мінску на 1 лютага бягучага года запазычанасць перад бюджэтам плацельшчыкаў горада склала Br34,2 млрд. У студзені плацельшчыкі сталіцы выплацілі ў бюджэт Br1,3 трлн падаткаў і збораў, або 46% агульнага аб'ёму паступленняў у цэлым па краіне, адзначае БЕЛТА. Істотны ўнёсак у фармаванне кансалідаванага бюджэту горада належыць плацельшчыкам Савецкага (21,4% агульнай сумы паступленняў), Маскоўскага (15,7%), Ленінскага (12,7%) і Першамайскага (12,5%) раёнаў.

Чацвёртую частку агульнага аб'ёму паступленняў у бюджэт сталіцы ў студзені забяспечылі 5 буйных плацельшчыкаў. Гэта такія арганізацыі, як ААТ "Белтрансгаз", ІП "Лукойл-Беларусь", РУП "Мінск Крышталь", СТАА "Мабільныя Тэлесістэмы" і ЗТАА "Юніс Ойл".

У студзені бягучага года фармаванне кансалідаваных прыбыткаў Менска забяспечвалася сектарамі эканомікі практычна ў роўных прапорцыях: паступленні ад дзяржаўнага сектара склалі 47%, ад недзяржаўнага - 50,2%.