Мінчуку, які купіў кватэру, давялося яе размініраваць

У Мінску мужчына выклікаў міліцыю ў кватэру, размешчаную ў адным з дамоў па вуліцы Розы Люксембург. Як інфармуе БЕЛТА, ён купіў яе і падчас навядзення там парадку натрапіў на балконе на боепрыпасы.

Следча-аператыўная група знайшла гранату без узрывальніка, дымавую шашку і некалькі патронаў часоў вайны. Знаходку перадалі сапёрна-піратэхнічнай групе для ліквідацыі. Эвакуацыя жыхароў дома не праводзілася.

Прэс-служба мінскай міліцыі адзначае, што раней у кватэры жыў мужчына, 1928 года нараджэння. Пасля яго смерці яе прадалі.

Здымак з архіву. Фота: bymedia.net