Мінэканомікі ўзнімае тарыф на транзіт расійскай нафты на 12,7%

З 1 ліпеня 2010 года Беларусь падвышае тарыфы на транспартоўку нафтапрадуктаў па сваёй тэрыторыі на 12,7% - да 1,6 долара за тону на 100 кіламетраў. Інфармацыя пра гэта змяшчаецца на сайце Міністэрства эканомікі Беларусі. Змена тарыфаў адбываецца ў адпаведнасці з дамовай ад 8 чэрвеня 2004 года паміж урадамі Беларусі і Расіі аб узаемадзеянні пры эксплуатацыі магістральных нафтапрадуктапровадаў, размешчаных на тэрыторыі Беларусі. Новыя тарыфы на транзіт нафты рэгламентуюцца пастановай Мінэканомікі № 79.

Транзіт нафтапрадуктаў па тэрыторыі Беларусі ў сярэднім складае 9 мільёнаў тон у год, паведамляе сайт MIGnews.