Мінэнерга Беларусі: Заявы "Газпрама" - частка перамоўнага працэсу
Заявы "Газпрама" пра зварот у суд у выпадку неаплаты Беларуссю поўнага кошту газу - гэта частка перамоўнага працэсу паміж пастаўшчыком і спажыўцом. Такую заяву зрабіў першы намеснік міністра энергетыкі Беларусі Эдуард Таўпянец. Паводле яго словаў, перамовы пра пастаўкі заўсёды былі няпростыя і
будаваліся на кампрамісах. Таўпянец сцвярджае, што і цяпер ідзе пошук
кампрамісу.
"Нашая мэта - дамагчыся максімальна нізкага кошту газу для сваёй краіны. Пакуль у нас будуць хоць нейкія аргументы, мы будзем іх выкарыстоўваць", - сказаў першы намеснік міністра энергетыкі. У цяперашні час такім аргументам з'яўляецца кошт транзіту расійскага газу па беларускай тэрыторыі.
Нагадаем, у другім квартале 2008 года Беларусь мусіць плаціць за газ 128 долараў за тысячу кубаметраў. Аднак наша краіна працягвала плаціць па кошце першага кварталу - па 119 долараў. Такім чынам, паводле падлікаў "Газпрама", запазычанасць беларускага боку можа дасягнуць 45 мільёнаў долараў.
БелаПАН