Мінэнэрга Расіі хоча ўдзельнічаць у нафтавай інфраструктуры Беларусі
Мінэнерга Расіі прапаноўвае Беларусі для захавання ільготнага рэжыму паставак нафты з РФ дапусціць расійскі капітал у прадпрыемствы беларускай нафтавай інфраструктуры. Такую заяву зрабіў 2 снежня кіраўнік міністэрства Сяргей Шматко, паведамляе РІА "Новости". Расійскі чыноўнік нагадаў, што ў цяперашні час існуе адмысловы ільготныы рэжым паставак нафты з Расіі ў Беларусь. "У нас распрацавана галіновая прапанова беларускім нафтавікам, звязаная з тым, што працяг такога ільготнага рэжыму будзе звязаны з уваходжаннем расійскай кампаніі ў нафтавую інфраструктуру на тэрыторыі Беларусі", — сказаў Сяргей Шматко падчас урадавай гадзіны ў Дзярждуме.