Мінфін Беларусі адменіць каля 20 падаткаў
Міністэрства фінансаў Беларусі плануе адмяніць каля 20 падаткаў. Пра эта паведаміў міністр фінансаў Андрэй Харкавец сёння на сесіі Палаты прадстаўнікоў, прадстаўляючы праекты законаў аб бюджэце на 2009 год і аб унясенні змен і дадаткаў у законы па пытаннях падаткаабкладання. Па словах міністра, у 2009 годзе ВУП Беларусі прагназуецца на ўзроўні 155 трыльёнаў рублёў. Тэмп яго росту павінен скласці 110% да ўзроўня бягучага года, індэкс спажывецкіх коштаў - таксама 110%. Тэмп росту рэальнага заробку ў бюджэтнай сферы запланаваны на ўзроўні 117,6%.
Міністр фінансаў падкрэсліў, што гэтыя задачы будуць выконвацца ва ўмовах скарачэння бюдэжтных рэсурсаў за кошт паніжэння падатковай нагрузкі і спрашчэння падаткаабкладання.
БЕЛТА
Міністр фінансаў падкрэсліў, што гэтыя задачы будуць выконвацца ва ўмовах скарачэння бюдэжтных рэсурсаў за кошт паніжэння падатковай нагрузкі і спрашчэння падаткаабкладання.
БЕЛТА