Мінфін Беларусі: “Газпром” парушае кантракт

Дзеянні "Газпрома" па абмежаванні паставак газу і патрабаванні тэрмінова кампенсаваць запазычанасць за пастаўленую сыравіну накіраваныя на пагаршэнне эканамічнага стану беларуска-расійскага газатранспартнага сумеснага прадпрыемства. Аб гэтым заявіў у эфіры Першага канала намеснік міністра энергетыкі Беларусі Эдуард Таўпенец. Ён мяркуе, што сваімі дзеяннямі расійская кампанія парушыла статут СП, у адным з пунктаў якога гаворыцца, што ані беларускія, ані расійскія акцыянеры “не павінны здзяйсняць дзеянні, накіраваныя на пагаршэнне эканамічнага стану СП”.

Па словах Таўпінца, у кантракце з “Газпромам” прапісаны тэрмін для вырашэння спрэчак — 45 дзён. У сувязі з гэтым расійскі бок мусіў чакаць аплаты да 7 верасня.

У інтэрв’ю “Радыё Свабода” афіцыйны прадстаўнік “Газпрома” Сяргей Купрыянаў заявіў, што расійскі бок нічога не парушаў.

“Тэрмін у 45 дзён тычыцца падачы пазову ў суд. А скарачэнне паставак, калі парушаюцца ўмовы аплаты, мы можам уводзіць самі, папярэдне паведаміўшы гэта іншаму боку за 48 гадзін да санкцыяў”.