Мінгарсвятло: Калі адключаюць ліхтары, нармальныя людзі павінны спаць
У сталіцы з-за прафілактыкі адключаюць вулічнае асвятленне. Міліцыянты кажуць, што злачынцаў на цёмных вуліцах не пабольшала. Да канца траўня ў некаторых раёнах Мінску па начах будзе вельмі цёмна. УП "Мінгарсвятло" праводзіць прафілактыку, з-за чаго адключае вулічныя ліхтары.
Еўрарадыё вырашыла высвятліць, ці існуе нейкі графік адключэння і ці можна гэты графік давесці да жыхароў, каб яны маглі вярнуцца дамоў да "каменданцкай гадзіны" або перагнаць свае аўто на вуліцы, дзе ліхтары працуюць усю ноч.
Начальнік вытворчага аддзела УП "Мінгарсвятло" Мікалай Каралёў адказаў нам, што такі графік не патрэбны: ліхтары адключаюць не поўнасцю, а толькі на дзве трэці:
"Мы не гасім святло зусім, мы змяншаем асветленасць. Поўнага адключэння няма. Мы выключаем дзве трэці ліхтароў, а адна трэць застаецца. Яе дастаткова для начнога асвятлення. Гэта дапушчаецца, гэта ж не тое, як з вадой: адключылі — і чалавек павінен ісці з вядром кудысьці".
Да таго ж асвятленне памяншаецца толькі пасля паўночы, таму "нармальных", як кажа Мікалай Каралёў, людзей гэта не закране.
Мікалай Каралёў: "Ліхтары адключаюць пасля нуля гадзін. А хто ў нас ходзіць пасля нуля? Нармальныя людзі спяць у гэты час!"
Паводле слоў Каралёва, на крымінальнае становішча іх працы не ўплываюць. За два тыдні, што прайшлі з пачатку памяншэння асветленасці, ва УП "Мінгарсвятло" не паступала ніводнай скаргі ад жыхароў, ды й міліцыя не звярталася.
Калі міліцыя не звяртаецца ў "Мінгарсвятло" — тады Еўрарадыё звяртаецца ў міліцыю. Мы пацікавіліся ў прэс-сакратара ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандра Ластоўскага, чаго можна чакаць на малаасветленых вуліцах. І ён адказаў, што, вядома, злачынцы аддаюць перавагу цемры, але і міліцыя не спіць па начах.
Аляксандр Ластоўскі: "Там, дзе вуліцы асветленыя — там злачынцам меней магчымасцяў разгарнуцца. Але крымінагеннае становішча па горадзе штодзённа адсочваецца і аналізуецца. І там, дзе пачынаюць пачашчацца якія-небудзь тыпы злачынстваў, туды максімальна набліжаюць нарады вонкавых службаў".
Паніжэнне асвятлення вуліц не павінна паўплываць на крымінагеннае становішча. Там, дзе вуліцы будуць асветленыя меней, дзе рэальна могуць і будуць узнікаць праблемы, будзе асаблівы кантроль, паабяцаў Аляксандр Ластоўскі.
Працы па наладцы ліхтароў ахопяць практычна ўвесь горад. Скончыць іх электрыкі плануюць у гэтым месяцы.