Мінгарвыканкам адправіў Еўрапейскі марш на Бангалор
Мінгарвыканкам дазволіў правядзенне 14 кастрычніка Еўрапейскага марша па маршруце ад Акадэміі навук да плошчы Бангалор. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным адказе гарвыканкама, які заяўнікі акцыі атрымалі ўвечары 9 кастрычніка. Нагадаем, заяўка на правядзенне акцыі была пададзена 14 жніўня.
Шэсце і мітынг пройдуць пад лозунгамі “Выкананне 12 прапаноў Еўрасаюза — гарантыя эканамічнай і энергетычнай бяспекі Беларусі”, “За свабоду! За Беларусь!” і г.д.
У ліку заяўнікаў акцыі — апазіцыйныя лідэры Аляксандр Мілінкевіч, Вінцук Вячорка, Анатоль Лябедзька, Зміцер Федарук і Яўген Афнагель, які ўчора быў арыштаваны на 10 сутак.
У цяперашні час у Мінску праходзіць прэс-канферэнцыя дэмакратычных сілаў, на якой будуць абвешчаныя планы апазіцыі на гэты дзень.