Мінгарвыканкам лічыць кошты ў мінскіх рэстаранах занадта высокімі

Мінгарвыканкам мяркуе неабходным панізіць кошты ў сталічных рэстаранах. Пра гэта заявіла начальнік упраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Ларыса Камарова. Чыноўніца адзначыла, што ў апошнія месяцы скараціўся лік наведвальнікаў у мінскіх рэстаранах. Магчыма, гэта звязана з сезонным фактарам, але разглядаецца пытанне аб неабходнасці панізіць кошты ў мінскіх рэстаранах.

Як перадае "Інтэрфакс", у 2009 годзе наведвальнасць мінскіх рэстаранах зменшылася, прыкладна, на 15-20%. Разам з тым, па словах Ларысы Камаровай, у шмат якіх мінскіх рэстаранах у пятніцу-суботу-нядзелю, нягледзячы на высокія кошты, няма вольных месцаў.