Мінгарвыканкам не дазваляе пікеты за з'яўленне вуліцы Быкава
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў актывіст кампаніі "Гавары праўду" Міхаіл Башура. Па яго словах, грамадскія дзеячы падалі каля 70 заявак на пікеты. Аднак чыноўнікі адказваюць пакуль толькі адмовамі. Заяўнікі пікетаў атрымалі ўжо 15 адмоўных адказаў. У сваіх адказах чыноўнікі спасылаюцца на закон аб масавых мерапрыемствах альбо заяўляюць, што пікеты будуць перашкаджаць дзейнасці тых ці іншых грамадскіх установаў.
Тым не менш, па словах сп.Башуры, ініцыятары ўжо сабралі ў Мінску каля 43 тысяч подпісаў.
Тым не менш, па словах сп.Башуры, ініцыятары ўжо сабралі ў Мінску каля 43 тысяч подпісаў.